Наступствы катастрофы ў Беластоку ліквідавалі 230 пажарных

|

Рух цягнікоў з Беластока ў бок беларускай мяжы не спыняўся, аднак ў бок Варшавы і на Элк цягнікі пойдуць не раней за сераду.

Пакуль пасажыраў давозяць да сталіцы Польшчы альтэрнатыўным шляхам: аўтобусам да станцыі Лапы, а ўжо адтуль цягніком.

Трапіць у Элк можна даехаўшы аўтобусам да станцыі Старасельцэ і перасеўшы там на цягнік.

Часовыя аўтобусы адпраўляюцца з аўтастаянкі  на вуліцы Zwyciestwa (каля будынка чыгуначнага вакзала).

 

Цягнікі з Кузніцы Беластоцкай і Сакулкі ў кірунку Беластоку адпраўляюцца па звычайным раскладзе, але, пакуль наступствы пажара на чыгунцы ў Беластоку не будуць канчаткова ліквідаваны, шлях да Беластока можа падоўжыцца на паўгадзіны.

 

Нагадаем, сутыкненне двух грузавых цягнікоў адбылося ўчора раніцай у раёне вуліцы Гетманскай у Беластоку.

Вагоны сышлі з рэек, пачаўся вялізны пажар, на месцы згарэлі 17 аўто і 2 лакаматывы.

Фота з сайта http://bialystok.gazeta.pl