У ЕГУ прэзентавалі антыатамную інсталяцыю
У літоўскай сталіцы ўжо цягам месяца адбываюцца разнастайныя мерапрыемствы, мэта якіх – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы атамнай энергетыкі.
У канцы верасня ў цэнтры Вільні была зладжаная вулічная акцыя пратэсту з мэтай нагадаць пра небяспеку атамнай энергетыкі.
Пазней на мосце ў адным з раёнаў горада быў вывешаны антыатамны банэр з надпісам “За будучыню – без атамных пачвараў!”.
Таксама была арганізаваная фотавыстава на тэму небяспекі атамнай энергетыкі.
>
На думку аўтараў прадстаўленай учора ў Вільні інсталяцыі, праекты па будаўніцтве АЭС (у тым ліку – атамнай станцыі на тэрыторыі Астравецкага раёна Гарадзенскай вобл.) пакідаюць шмат пытанняў: ці можна засцерагчыся ад аварыі на АЭС, наколькі “бяспечныя” выкіды атамных станцый, што рабіць з радыёактыўнымі выкідамі і г.д.?
Інсталяцыя была створана пры падтрымцы экалагічнай арганізацыі “Экасфера” і маладзёвай ініцыятывы StudAlliance.