У Ваўкавыску эвакуавалі студэнтаў

|

Прычынай узгарання стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі. Узгаранне было хутка ліквідавана пры дапамозе парашковага вогнетушыльніка. Ніякай шкоды жыццю і здароўю навучэнцаў нанесена не было.

Праз паўгадзіны пасля праветрывання будынка, жыхары змаглі заняць свае месцы ў інтэрнаце, – паведаміла ў размове з карэспандэнткай “Твайго стылю” супрацоўніца прэс-службы Гарадзенскага абласнога адзялення міністэрства па надзвычайных становішчах Наталля Жывалеўская.

 

Усяго ад пачатку тыдня на тэрыторыі Гарадзеншчыны адбыліся 3 пажары.

 

На здымку: Ваўкавыскі педагагічны каледж

 

Фота: Наш час