Журналістыка павінна быць якаснай

Праблемы, звязаныя з працай беларускіх журналістаў, абмярковаліся сёння ў Гродне ў час прэс-клубу “Самацэнзура – пастка ці механізм самакантролю?”. Мерапрыемства было арганізаванае грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).


 

– Мы прыйшлі да высновы, што зараз нават незалежныя журналісты часам маюць, мякка кажучы, праблемы з якасцю ўласных матэрыялаў.

Для нашай арганізацыі гэта важнае пытанне.


Менавіта таму была ініцыяваная кампанія “БАЖ – за якасную журналістыку”, у межах якой у Гродне і адбываўся гэты прэс-клуб – кажа Аляксандр Коктыш, сябра праўлення БАЖ, медыя-эксперт прадстаўніцтва Фонда Фрыдрыха Эберта ў Беларусі.

 

 

Скарыстаўшыся прыездам у Гродна на прэс-клуб вядомых сталічных журналістаў “Твой стыль” пацікавіўся, з чым у іх асацыюецца гарадзенская журналістыка.

 

Таццяна Мельнічук, журналістка ВВС, сябра Праўлення БАЖ:

 

Для мяне гэта перш за ўсё газета “Биржа информации”, якая выдавалася ў Гродне.

Не магу не ўзгадаць таксама імя рэдактаркі гэтага выдання Алены Раўбецкай.

Апроч таго, мне прыемна працаваць з маладымі гарадзенскімі журналістамі.

 

 

align=”left” width=”100″ >Аляксандр Коктыш:

– Найперш са справай Маркевіча і Мажэйкі (журналістаў гарадзенскай газеты “Пагоня”, якіх судзілі за абразу гонара і годнасці прэзідэнта – рэд.).

Яшчэ – з гарадзенскай “Школай маладога журналіста”, пра якую я шмат чаго добрага чуў.

 

 

 

 

Фота Юліі Каляды