Гарадзенскі футбол: поўная яма

|

Такога крызісу ў гарадзенскім футболе не было даўно. «Нёман» ад пачатку сезона змагаецца за тое, каб застацца ў вышэйшай лізе, а ў турніры каманд першай лігі чатыры каманды з Гарадзеншчыны займаюць…апошнія чатыры месцы!


Пры гэтым «Ліда» ужо дакладна апынецца на наступны год у другой лізе. Хутчэй за ўсё, кампанію ёй складзе альбо слонімскі «Камунальнік», альбо «Смаргонь», альбо гарадзенскі «Белкард». Лёс гэтых каманд вырашыцца 13 лістапада, калі будзе згуляны апошні тур у турніры каманд першай лігі.

 

«Камунальнік» у гэты дзень згуляе ў гасцёх у пінскай «Хвалі» (11-е месца), «Смаргонь» прыме нясвіскі «Верас» (9-е месца), а «Белкард» сустрэнецца ў Гродне з «Полацкам» (7-месца).

 

Для таго, каб утрымацца ў першай лізе, камандам з Гарадзеншчыны трэба толькі перамагаць і пры гэтым яшчэ спадзявацца на тое, што прайграе рэчыцкі «Ведрыч», які гуляе на сваім полі з «Рудзенскам» (6-е месца).

На здымку: «Белкард» (у сінім) супраць «Смаргоні»: адзін ляжыць, другі здаецца?