Камандзіроўка ў пекла

| Без катэгорыі

Сярод іх ён не вылучае найбольш складаныя або нейкія асаблівыя пажары: для яго ўсе яны «на адзін твар». На першым плане – чалавечае жыццё, якое павінен захаваць любымі спосабамі.

 

На пытанне, як родныя ставяцца да яго небяспечнай працы, Аляксандр адказвае, што ўжо прывыклі. Выезды ў яго – кожны дзень, а праца ёсць праца. Аднак і маці, і жонка, як, вядома, кожная жанчына на іх месцы, хвалююцца і чакаюць.

 

Улетку Аляксандр Чэкун быў адкамандзіраваны на тушэнне буйных расійскіх пажараў: 4-га жніўня, як заўсёды, заступіў на дзяжурства. Раптам патэлефанавалі з Міністэрства і загадалі сфармаваць групу і ў той жа дзень выехаць у Мінск. Загад ёсць загад – узначаліў атрад і паехаў.

 

align=”left” >– Калі пад’язджалі да Смаленшчыны, назіралі страшную карціну: неба і ўсё наваколле зацягнуў чорны смог, – Расказвае Аляксандр. – Калі прыехалі на месца, то ўбачылі, што да вёскі, за якую нам трэба будзе змагацца, з трох бакоў падыходзіць агонь. Вакол яе гарэлі тарфянікі. Да таго ж, вецер разносіў агонь па вершалінах дрэў. Мы нават разгубіліся. Куды кідацца? Але хутка «ўцягнуліся» ў працу. У пяць гадзін раніцы прыехалі, а ў сем пачалі тушэнне. Першыя трое сутак спаць амаль не даводзілася.

 

Мясцовыя жыхары «іншаземных» пажарных сустрэлі вельмі насцярожана. Але пасля першых гадзін працы стаўленне да выратавальнікаў кардынальна змянілі. Нават імкнуліся дапамагчы прафесіяналам.

 

Ніякіх матэрыяльных выгод атрад не атрымаў, а лепшай узнагародай для Аляксандра Чыкуна і яго брыгады была не матэрыяльная, а простая, але шчырая чалавечая падзяка. Калі ад’язджалі, то ўбачылі ўздоўж дарогі ўсіх жыхароў выратаванай вёскі. У адказ на гэты знак павагі беларускія пажарныя вырашылі ўключыць на машынах мігалкі. Ад’язджалі з пачуццём выкананага доўгу.

 

Аляксандр выхоўвае пятнаццацігадовага сына і пакуль не загадвае, кім той будзе ў будучыні, але гатовы падтрымаць яго выбар.

Фота на застаўцы prosto-free