Споведзь палільшчыка
У кожнага палільшчыка – свой «пачатак». Нехта спрабуе яшчэ падлеткам, жадаючы выглядаць крутым. Яму дрэнна, ён адзiн супраць усяго свету i не знаходзiць нiчога лепшага, чым узяцца за цыгарэту.
Я ведаю людзей, якiя пачыналi паліць i ў 20 з лiшкам, i ў 30, i значна пазней. I яны нiбы наганяюць «невыпаленае»: паляць больш за iншых.
Мы прывязваем паленне да якога-небудзь занятку. Гэта «нібы» магчымасць сканцэтравацца. Хтосьці не ўяўляе сабе ранак без кавы i цыгарэты, на сустрэчах з сябрамi мы запальваем мiжвольна. А як жа не зрабiць перапал пасярод працы! Яшчэ iснуе стрэс. А яшчэ цыгарэта – выдатны спосаб пазнаёмiцца. Так, цыгарэты займаюць у нашым жыццi (актыўных палільшчыкаў) значную частку.
Але любы аматар рана цi позна прыходзiць да вынiку, што паленне псуе яго здароўе і адымае значную частку грошай з кішэні. Мы пачынаем (так, толькi пачынаем, а не адразу кідаем) спрабаваць развiтацца з нiкатынам – гэтым «сябрам», якi так упэўнена ўвайшоў у наша жыццё.
Кожны медыцынскi працоўны паведаміць вам з бiяхiмiчнага, патафiзiялагiчнага, патамарфалагiчнага, гiгiенiчнага i Бог яго ведае яшчэ якога пункта погляду, што паленне дрэнна ўплывае на арганiзм. Але як прадстаўнік гэтай прафесii, адкрыю вам сакрэт: усе гэта ведаюць i ўсё роўна паляць. Бывае, хiрургу у часе аперацыi так прыпрэ, што ён кiдае скальпель і бяжыць паліць, зажымаючы цыгарэту пiнцэтам, бо ў стэрыльных пальчатках. Што ўжо казаць пра патолагаанатамаў, якiя пасля анатамiравання цела чалавека, памерлага ад раку лёгкіх, самыя хапаюцца за пачку цыгарэт.
Калi паленне настолькі кепскае, як пра яго гавораць, чаму яго ўвогуле не забароняць? Палільшчыкаў дыскрымiнуюць у грамадскiх месцах: усё большая колькасць кафэ і бараў паленне забараняе, а курылкi не прадугледжаныя. А наша залежнасць гонiць нас на вуліцу ў дождж i мароз, каб па-хуткаму зацягнуцца.
…Самае крыўднае, калi дзесяцiгадовыя дзецi падыходзяць да цябе стральнуць цыгарэту або з просьбай набыць цыгарэты ў краме, дзе iм не прадаюць. Паводзiны некаторых прадаўцоў забiваюць сваёй логiкай: адны прадаюць усiм, iншыя (даходзiць да абсурду) патрабуюць пашпарт у вiдавочна дарослых людзей. I смешна, i крыўдна. Але як спынiць гэта дзiця, якое хоча (і будзе!) паліць? Няўжо нашы разумныя дзеткi не знойдуць спосаб набыць сабе атруты. Цi не здаецца вам, што мы не з таго боку спрабуем змагацца з праблемай? Дакладней, толькі з аднаго боку.
Мяне ўражваюць надпiсы на пачках цыгарэт: «Паленне прыводзiць да ракавых захворванняў». Дзякуй, але мы i так гэта ведаем! Затое цяпер мы будзем думаць пра гэта кожны раз, калi бярэм у рукi пачку цыгарэт. А думкi, як вядома, маюць уласцiвасць матэрыялiзавацца. Я ведаю адну палільшчыцу, якая наогул гэтых надпiсаў не заўважвае, менавіта з пункту гледжання «матэрыялізацыі». Але не ведаю нiкога, хто б кiнуў паліць, прачытаўшы гэтыя надпісы. А надпiс «Курыльшчыкi памiраюць маладымi» наогул гучыць як словы з песнi Цоя i можа ўспрымацца дэпрэсiўнымi асобамi, як заклік да дзеяння.
Ведаеце, мацi Тэрэза некалi сказала, што нiколі не будзе прымаць удзел у дэманстрацыi супраць вайны, а пойдзе на дэманстрацыю за мiр. Так i тут. Калi так трэба напiсаць нешта прапагандысцкае на пачцы цыгарэт, навошта пiсаць як дрэнна з iмi. Можа лепш напiсаць нешта добрае: пра здаровае i светлае жыццё без нiкатыну?