“Пікавая дама” да юбілею тэатра лялек
Спектакль прымеркаваны да 30-годдзя тэатра, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося 1 лістапада 1980 года.
Гродзенскі лялечны першы з беларускіх і лялечных тэатраў бліжэйшых суседніх краін адважыўся на пастаноўку знакамітай аповесці Пушкіна.
Чаму менавіта гэты спектакль рыхтуецца да юбілею, рэжысёр Алег Жугжда трымае ў сакрэце, адкрыць які, па словах літаратурнай рэдактаркі тэатра Марыны Блажыеўскай, ён паабяцаў ужо праз тыдзень.
Пакуль вядома толькі тое, што ў спектаклі будзе шмат музыкі П. Чайкоўскага і італьянскага кампазітара Гаэтана Даміцэцці ў аранжыроўцы актора лялечнага тэатра Віталя Лявонава.
Вакальнай падрыхтоўкай актораў займалася Ала Аргеткіна.
У спектаклі занятыя Дзмітрый Гайдэль, Аляксандр Енджэеўскі, Віталь Лявонаў і Ларыса Мікульчык.
Традыцыйна ў спектаклі будзе спалучацца гульня актораў з лялькамі і драматычная гульня актораў.
Прэм’ерны паказ “Пікавай дамы” будзе закрытым: на яго трапяць толькі запрошаныя на юбілейныя святкаванні сябры і калегі гродзенскіх лялечнікаў з тэатраў Расіі, Польшчы, Літвы і Украіны.
Калі новы спектакль убачаць гродзенцы, пакуль невядома.
На фота: эскіз касцюма стагой графіні да оперы “Пікавая дама”
Малюнак з сайта http://www.diary.ru/