Гродзенцаў запрашаюць на начную гульню

|

Аўтары спадзяюцца праз гульню зацікавіць падобнымі гульнямі новых людзей у новых гарадах.

Да ўдзелу запрашаюцца жыхары шматлікіх гарадоў былога СССР.

Гульня адбудзецца, калі зарэгіструецца хаця б 5 каманд, кожная з якіх мусіць складацца як мінімум з 2 чалавек.

Удзельнікі будуць гуляць у сваіх гарадах, але ўсе фотаздымкі вывешваюцца на адной старонцы, дзе пасля будуць ацэньвацца незалежным журы.

Гульня распачнецца 17 лістапада ў 15.00 і скончыцца 24 лістапада.

Рэгістрацыя пачалася.

 

Фота з сайта http://www.cityextreme.by