Кандыдаты ў прэзідэнты рыхтуюцца да агітацыі
Агітацыйныя матэрыялы дазволена размяшчаць на рэкламна-інфармацыйных тумбах, спіс якіх змешчаны на сайце гарвыканкама.
У Ленінскім раёне кандыдаты ў прэзідэнты могуць выкарыстоўваць для агітацыі толькі 23 рэкламныя тумбы, у Кастрычніцкім – 17.
Улёткі і плакаты кандыдатаў у прэзідэнты могуць з’явіцца у крамах, іншых аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг, аднак толькі па ўзгадненні з уласнікамі.
На гэтых жа ўмовах агітацыйныя матэрыялы дазволена размяшчаць у адміністратыўных будынках, на прахадных арганізацый і ў інтэрнатах.
Гарвыканкам вызначыў таксама месцы для масавых перадвыбарчых мерапрыемстваў (мітынгаў, пікетаў і г.д.).
Для гэтых мэтаў дазволена выкарыстоўваць у Ленінскім раёне тэрыторыю Каложскага парка (ля стэлы), стадыён гімназіі №5, пляцоўку насупраць крамы “Гаспадарчыя тавагы” па вул.Дзяржынскага, 111.
У Кастрычніцкім – спартыўную пляцоўку “Гроднапрамбуда”, сквер па вуліцы Леваўзбярэжнай, спартыўная пляцоўка мікрараёна Вішнявец (вул.Паўднёвая).
Месцы сустрэчаў кандыдатаў і і х давераных асобаў з выбаршчыкамі таксама вызначаныя.
У Ленінскім раёне – актавая зала жыллёва-эксплуатацыйнай службы №13, актавая зала адкрытага акцыянернага таварыства «Радыёхваля», Дом культуры вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Цветлит» грамадскага таварыства глухіх.
У Кастрычніцкім раёне – Гродзенская абласная філармонія, кінатэатр “Усход”, актавая зала тэхналагічнага каледжа.
Фота з сайта http://daltonic.com