Марыхуана і гашыш у коле

|

Наркотыкі былі знойдзены падчас паглыбленага догляду аўтамашыны “Фальксваген-Туран”, якая накіроўвалася ў Беларусь з Польшчы.

Аперацыя, падрыхтаваная беларускімі і расійскімі памежнікамі, дала вынік: у багажным аддзяленні знайшлі запасное кола, унутры якога, па ўсіх прыкметах, нешта знаходзілася.

Пасля разбартоўкі, з кола дасталі 12 пакункаў рэчыва цёмна-зялёнага колеру.

Паводле хімічнай экспертызы гэты аказаліся 5 кг марыхуаны і 1 кг гашыша.

Кіроўца і пасажыр машыны, грамадзяне Расіі, затрыманыя і дастаўленыя ў Мінск.

Вядзецца следства.

 

Паводле  http://gpk.gov.by

На фота: Так выглядае марыхуана

Фота з сайта http://chat-behigh.org