Швейцарскі джаз і беларускія этнічныя спевы ў Гродне
Akana http://vkontakte.ru/club9748414 – калектыў, які гадамі збірае па беларускіх вёсках старажытныя паганскія наспевы і прадстаўляе народныя спевы як у арыгінальным гучанні, так і ў джазавай апрацоўцы.
Асноўны склад групы – тры дзяўчыны (Руся, Надзя і Ірэна), да якіх часта далучаюцца іншыя музыкі.
Albin Brune Alpin Ensemble http://www.albinbrun.ch/ – швейцарскія музыкі, чыя творчасць натхняецца традыцыямі альпійскай культуры і класічнага мадэрна.
Яны ўвайшлі ў энцыклапедыю сусветнага джаза, маюць аўтарскія праекты, школы і паслядоўнікаў.
Упершыню гэтыя два музычныя калектывы паспрабуюць сумясціць на гарадзенскай сцэне музычную культуру альпійскіх народаў і старажытныя абрадавыя беларускія наспевы.
Пачатак канцэрта ў 19 гадзін.
Кошт квітка -10000 рублёў.