Свята Гродзенскай дыяцэзіі

|

З гэтай нагоды ў гродзенскай катэдры, базіліцы святога Францішка Ксаверыя, адбылася ўрачыстая імша, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, святары з Гродна і ваколіц.

Падчас імшы двое выпускнікоў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі атрымалі святарскія свячанні. Новыя святары будуць працаваць у дыяцэзіі.

Парафіяльнае свята сёння таксама адзначае гродзенская парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці, што на вуліцы Рэпіна.

Урачыстасці з нагоды свята і імша на беларускай мове перад цудатворным вобразам Маці Божай Вострабрамскай адбыліся і ў Вільні.

 

На фота: Ікона Маці Божай Вострабрамскай

Фота з сайта http://www.flickr.com