Мацюкі як метад падрыхтоўкі хакеістаў

|

Пра гэта сцвярджае аўтар ліста, надрукаванага ўчора ў папулярнай спартыўнай газеце “Прэсбол”.

 

Бацька аднаго з маладых хакеістаў сцвярджае, што быў сведкам, як адзін з трэнераў Цэнтра праводзіць “устаноўкі” перад гульнёй з дапамогай мацюкоў. Апроч таго, на працягу года некалькі разоў фіксаваліся выпадкі, калі трэнеры пілі у час выездаў дзіцячых каманд на летнія зборы і гульні.

 

Па словах аўтара ліста, бацькі юных хакеістаў неаднойчы звярталіся да кіраўніцтва Цэнтра з просьбай навесці парадак, аднак аніякіх сур’ёзных мераў у дачыненні да трэнераў-парушальнікаў не было прынята.

 

Малюнак: http://www.sports.ru