Жыровічы могуць застацца без алкаголю
Заяву пра тое, што ў кожным рэгіёне Беларусі павінна з’явіцца такая зона, зрабіў днямі намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.
Пры гэтым ён адзначыў, што менавіта Жыровічы могуць у хуткім час стаць другой безалкагольнай зонай у краіне.
Старшыня Жыровіцкага сельсавету Ірына Шышкова, аднак, паведаміла “Твайму стылю”, што нічога не чула пра такую ініцыятыву і, адпаведна, аніякія рашэнні аб стварэнні такой зоны не прымаліся.
Ініцыятараў стварэння безалкагольнай зоны ўдалося знайсці ў Жыровіцкім кляштары.
Там падцвердзілі, што такая ініцыятыва сапраўды існуе і абмяркоўваецца зараз з Міністэрствам унутраных справах. Чарговая сустрэча па гэтым пытанні запланавана на бліжэйшую сераду.
Першая ў краіне “зона цвярозасці” была створана па ініцыятыве ксяндзя Ёзаса Булькі ў жніўні 2009 г. на тэрыторыі вёскі Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл.
Да 31 снежня 2010 г. у мясцовай краме было забаронена прадаваць любыя алкагольныя напоі.
Фота: mrjanka.ya.ru