Палова іншагародніх студэнтаў у Гродне не мае месца ў інтэрнатах

|

Па словах старшыні аблвыканкаму, толькі ў аграрным універсітэце становішча з месцамі ў інтэрнатах для іншагародніх  здавальняючае – усяго 3% вымушаныя здымаць пакоі і кватэры ў горадзе.

>

Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы і медыцынскім універсітэце здымаць сабе жыццё вымушаны амаль кожны другі іншагародні студэнт.

 

Выйсцем з такой сітуацыі можа стаць будаўніцтва студэнцкага гарадка на вул. Дубко. Ля гарадзенскага радзільнага дома ўжо зарэзервавана месца пад яго будаўніцтва.

 

На тэрыторыі гарадка павінны з’явіцца новыя навучальныя карпусы і інтэрнаты ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Сюды ж мае “пераехаць” і галоўны корпус універсітэту.

 

Праект студэнцкага гарадка распрацаваны архітэктарамі “Гроднаграмадзянпраект”. 

 

Калі пачнецца будаўніцтва гарадка – пакуль невядома.

 

На здымку: Сямён Шапіра выступае перад гарадзенскімі студэнтамі.

 

Фота Юрыя Іванюка

 

Радыёрэпартаж пра вынікі сустрэчы Сямёна Шапіры з гарадзенскімі студэнтамі слухайце тут.