Два светы адной краіны
Дзяржаўныя СМІ
«Навінавая праграма «Панарама» (Першы нацыянальны канал Беларускага тэлебачання) яшчэ больш акцэнтавала ўвагу на дзейнасці кіраўніка краіны амаль 85% часу параўнальна з усімі іншымі суб’ектамі маніторынгу. Другім значным суб’ектам з’яўляецца ЦВК (амаль 11% часу). Увага да дзейнасці астатніх суб’ектаў вагаецца ў межах 1%. Прэзідэнт Лукашэнка і яго дзейнасць былі рэпрэзентаваныя пераважна станоўча. Пераважна станоўча праграма ацаніла і дзейнасць ЦВК».
***
«Праграма «Наши новости» АНТ таксама павялічыла ўвагу да тэмы выбараў. Аднак не прадэманстравала хоць якога прагрэсу ў справе асвятлення дзейнасці патэнцыйных кандыдатаў – супернікаў А. Лукашэнкі. Так, дзеючы прэзідэнт прысутнічаў на экране амаль 54 хвіліны, а астатнія (за выняткам Рымашэўскага) прэтэндэнты на пасаду кіраўніка краіны ўсе разам мелі толькі крыху болей за 2 хвіліны». *** «Праграма «Радыёфакт» Першага нацыянальнага канала дзяржаўнага радыё галоўнымі дзеючымі асобамі зрабіла ЦВК і прэзідэнта А. Лукашэнку. Пры гэтым характэрнай асаблівасцю як «Радыёфакту», так і шэрагу іншых дзяржаўных медыя было асвятленне іншых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў якасці неперсаніфікаванага суб’екту».
***
«Советская Белоруссия» («СБ») звярнула ўвагу толькі на аднаго патэнцыйнага кандыдата (каля 61% плошчы параўнальна з усімі іншымі суб’ектамі) і праігнаравала астатніх. Пры гэтым павялічыла ўвагу да дзейнасці ЦВК і прадэманстравала меншую цікавасць да апазіцыі, якую рэпрэзентавала галоўным чынам адмоўна. А. Лукашэнку і ягоную дзейнасць газета ацаніла пазітыўна».
***
«Газета «Рэспубліка» яшчэ больш увагі (у абсалютных лічбах), параўнальна з «СБ», надала ЦВК. Газета абмежавалася асвятленнем дзейнасці яшчэ пяці суб’ектаў – дзеючага прэзідэнта (амаль 35% параўнальна з астатнімі актарамі), улады (амаль 39%), абласной камісіі (5%), заходніх назіральнікаў (1,2%) і назіральнікаў з краін СНД (0,6%)».
Недзяржаўныя медыя
«Інтэрнет-газета naviny.by, як і раней, падала шырокую карціну выбарчага працэсу, што складаецца з асвятлення дзейнасці 43 суб’ектаў выбарчай кампаніі. Прычым патэнцыйныя кандыдаты былі несумненна заўважныя. Усе суб’екты пры гэтым ацэньваліся збалансавана, г. зн. як нейтральна, так і пазітыўна ці адмоўна ў некаторых выпадках».
***
«У газеце «Наша ніва» відавочным лідарам быў сп. Някляеў (25% плошчы параўнальна з астатнімі суб’ектамі). Найбліжэйшы ягоны канкурэнт А. Лукашэнка мае крыху болей за 14%. Праўда, сп. Някляеў рэпрэзентуецца прыкладна ў аднолькавых долях нейтральна і негатыўна. Гэтак жа сама як і А. Лукашэнка».
***
«Газета «Народная Воля», асноўную ўвагу надала ўладзе (амаль 35%), да якой паставілася галоўным чынам крытычна. Што да патэнцыйных кандыдатаў, дык крыху больш за дзесяць адсоткаў плошчы (параўнальна з астатнімі суб’ектамі) атрымаў А. Лукашэнка, 9% Кастусёў, амаль 7% – Раманчук, па аднаму з невялікім адсоткаў атрымалі Някляеў і Саннікаў, і амаль 0,4% Ус».
Медыяэфекты
«Пад гэтым тэрмінам, – тлумачыць ГА БАЖ, – мы разумеем выпадкі перакручвання, скажэння інфармацыі, няпоўнага, аднабаковага ці тэндэнцыйнага асвятлення фактаў з мэтай паўплываць на меркаванні чытачоў (выбарцаў)».
***
І дадае прыклады.. Калі БелТА часткова падае выступ федэральнага канцлера ФРГ, федэральны міністр па асаблівым даручэнням Рональд Пофала, у той частцы, дзе міністр пазітыўна ацэньвае выбарчую кампанію. Але другая частка выступу, дзе Рональд Пофала кажа – «Мы видим положительные тенденции в Беларуси, но все равно придерживаемся мнения, что нормальных принципов для свободных выборов здесь нет» – застаецца «за кадрам».
***
«Маргіналізацыя і дыскрэдытацыя апазіцыйных патэнцыйных кандыдатаў. Вядоўца Юры Пракопаў разважае ў эфіры тыднёвай аналітычнай праграмы «В центре внимания» ад 14.11.10: «Впервые реальные шансы стать кандидатами имеют сразу 10 человек. Хотя и по данным социологов, и по мнению экспертов, и даже по прикидкам самих претендентов у девяти из десяти кандидатов шансы завоевать доверие избирателей практически равны нулю».
Ілюстрацыя http://www.qwas.ru