Нашчадкі Праметэя

|

Складана сказаць, што зрабіла чалавека разумным, але агонь, відавочна, стаіць не на апошнім месцы ў спісе «рухавікоў цывілізацыі». Таму запалкі ледзь не са дня свайго стварэння з’яўляюцца сацыяльна значным таварам. Праўда, запальнічкі і іншыя вынаходкі паступова выцясняюць старую добрую драўляную запалку з сернай галоўкай.

 

Натуральна, канкурэнцыя на рынку разгараецца нежартоўная. Часцяком размова ідзе не проста пра аб’ёмы вытворчасці або прыбытку, а пра… існаванне прадпрыемства. За апошнія 15 гадоў у краінах СНД закрыліся дзесяткі запалкавых фабрык. Заставацца ў страі ўдаецца толькі мацнейшым. І беларускія вытворцы з’яўляюцца аднымі з асноўных удзельнікаў рынку.

 

Калі разглядаць гэтае пытанне з гістарычнага боку, то мы можам знайсці шмат карыснай і цікавай інфармацыі, невядомай нам да гэтага часу. Вось хто з вас ведаў, што 100 гадоў таму ў беларускіх губернях было 6 фабрык, якія выпускалі гэты неабходны ў побыце тавар? Але з часам усё мяняецца і запалкавая вытворчасць не стала выключэннем.

 

Можна пачуць такія меркавання і думкі людзей «запалкі зусім схуднелі: горш гараць, маюць несімпатычныя этыкеткі, не ўсе запальваюцца» і г.д. На гэтыя пытанні пагадзіўся адказаць «Твайму стылю» галоўны адміністратар афіцыйнага сайту ЗАТ «Пінскдрэў» на жаль, інкогніта:

 

– Скажыце, калі ласка, чаму запалкі, якія вырабляюцца ў Беларусі, горш гараць і маюць такія несімпатычны этыкеткі, у адрозненне ад запалак, якія пастаўляюцца за мяжу?

– На нашым прадпрыемстве запалкі не дзеляцца на «свае» і «чужыя», усе яны сыходзяць з аднаго канвеера і запячатваюцца ў аднолькавыя скрыначкі. Атрыманыя запалкі выдатна запальваюцца і гараць. Запалкі могуць горш запальвацца ці гарэць пры няправільных умовах іх захоўвання. Ці ведаеце вы хоць адзін крамны склад, дзе выконваюцца ўмовы захоўвання запалак (вільготнасць, тэмпература)?

 

– А чым вы можаце растлумачыць розныя кошты на ўпакоўку запалак у розных гарадах адной краіны?

– Запалкі – побытавы прадукт, які павінен быць максімальна танным. Простая этыкетка служыць для змянгэння канчатковага кошту ўпакоўкі. Усе запалкі на нашым прадпрыемстве выпускаюцца пад адным цэннікам. А вось тыя цэннікі, якія вы бачыце на прылаўках крам – гэта рынкавыя надбаўкі і транспартныя выдаткі. Нашае прадпрыемства таксама выпускае сувенірныя і рэкламныя запалкі, у якіх ужываюцца і поўнакаляровыя этыкеткі, і дарагая папера, што павялічвае кошт, але гэта ўжо зусім іншы прадукт.

 

Вы ніколі не спрабавалі падлічыць, колькі запалак знаходзіцца ў пачку? Калі не, то я вам распавяду: колькасць запалак можа вар’іравацца ад 38 да 65 (!). Дзіўнавата. Колькі разоў я чуў ад бабулі, што «зноў запалак недаклалі!». А што напісана пра гэта Дяржкамітэтам па стандартызацыі? Сюрпрыз чакаў у самым пачатку. Апынулася, у кожным пачку павінна быць зусім не 60 запалак. Гэтая норма дзейнічала раней, пры Савецкім Саюзе. А цяпер сярэдняя напаўняльнасць пачку на нашых прадпрыемствах прынятая роўнай 45 (дапускаецца 1 адсотак адхілення), а мінімальная колькасць запалак ў скрынцы – 38. Гэта значыць, у адным каробку можа быць і 38, і 65 запалак. Але галоўнае, каб сярэдняя напаўняльнасць была роўная 45-ці.

 

Разважаць аб спажывецкіх ўласцівасцях гэтага прадукту могуць толькі дылетанты. Тэхналогія вырабу запальніак за апошняе стагоддзе фактычна не зведала змен: драўляныя нарыхтоўкі рухаюцца па канвееры, акунаюцца ў серу і высушваюцца. Эксперты сцвярджаюць: адрозніваюцца запалкі толькі знешнім выглядам: карабак можа вырабляцца з шэрага ці белага кардону, з больш якаснай паліграфіяй … Эстэтыка – не апошняя справа, але на функцыянальныя ўласцівасці знешні выгляд прадукту не ўплывае і на сабекошце адлюстроўваецца нязначна. Адзін з самых сур’ёзных артыкулаў выдаткаў – транспартны.

 

Адным словам, беларускія запалкі цалкам прыдатныя і прыкладна адпавядаюць патрабаванням. У космасе яны, вядома, гарэць не будуць, але для распальвання газавай канфоркі спатрэбяцца.