У аварыі з удзелам машыны “хуткай дапамогі” загінулі 3 чалавекі

|

Вінаватым у аварыі стаў 20-гадовы хлопец, што заехаў на выходныя да бацькоў.

Ён забраў брата і двух яго калег з працы ў Дзятлаўскім раёне і на “Фіяце” накіроўваўся ў Слонім.

У 15.40 каля вёскі Задвор’е машына не ўпісалася ў паварот.

“Фіят” вынесла на сустрэчную паласу, дзе  ён сутыкнуўся з машынай “хуткай дапамогі”.

Удар быў настолькі моцны, што двух пасажыраў “Фіята” выкінула з салона.

Ад травмаў яны загінулі на месцы.

Загінуў і родны брат кіроўцы, які сядзеў на пярэднім пасажырскім крэсле.

Каб вызваліць цела хлопца,  машыну давялося разразаць.

Абодва кіроўцы, а таксама фельдшар, які ехаў у машыне хуткай дапамогі, трапілі ў шпіталь.

 

Паводле http://gaigrodno.by