Міністр адукацыі Ватыкана наведае Гродна

|

Гэта ўжо другі візіт высокага госця ў Гродна. Першы раз ён наведваў горад 10 гадоў таму.

Праграма візіта разлічана на тры дні.

Папярэдне плануецца, што 6 снежня ў катэдральным касцёле кардынал Зянон Грахалеўскі адслужыць Святую імшу з нагоды 305-годдзя кансэкрацыі святыні.

7 снежня – сустрэча з беларускімі каталіцкімі біскупамі, семінарыстамі, выкладчыкамі і дырэктарамі каталіцкіх навучальных установаў, прэс-канферэнцыя для СМІ.

У апошні дзень візіта кардынал удзеліць выпускнікам гродзенскай семінарыі дыяканскія свячанні.

 

Кангрэгацыя каталіцкага выхавання апякуецца духоўнымі семінарыямі, каталіцкімі ўніверсітэтамі і тэалагічнымі факультэтамі па ўсім свеце.

 

На фота: Кардынал Зянон Грахалеўскі

Фота з сайта http://grodnensis.by