Снег паралізуе Кузніцу Беластоцкую

|

У сувязі з дрэнным надвор’ем  абмежаваны рух па польскай трасе №8 на Беласток.

 Дзяржаўны памежны камітэт раіць кіроўцам  цяжкіх грузавікоў кіравацца ў Польшчу праз “Бераставіцу”, “Варшаўскі мост”, “Дамачава”, “Казловічы”.

З-за заносаў на дарогах у Беластоку ўтварыліся вялізныя заторы, TIRы блакуюць рух, таму часова спынены ўезд цяжкіх грузавікоў у горад з боку Варшавы.