Ёсць кантакт!

|

Берасцеец Аляксандр Макарэвіч, 10-цікратны чэмпіён Беларусі па баях у абсалютнай вагавай катэгорыі, прызёр расійскіх і міжнародных турніраў, і на гэты раз стаў чэмпіёнам Беларусі, атрымаўшы перамогу ў фінальным баі накаўтам.

 

У жанчын на пастамент перамогі па баях ўзышла Ганна Багдасаран, а ў намінацыі па ката (сольнае выкананне тэхнічнага комплекса) – Бондарава.

 

Па выніках першага спаборніцкага дня старшыня агркамітэта спаборніцтваў Яўген Касачук адзначыў некалькіх спартоўцаў, якія найбольш праявілі сябе ў ходзе чэмпіяната:

 

– У першую чаргу, хачу адзначыць чэмпіёна па баях у абсалютнай вагавай катэгорыі сярод мужчын Аляксандра Макарэвіча, які таксама стаў пераможцам і па дысцыпліне тамешэвары (разбіванне цвёрдых прадметаў): на яго ліку – 18 разбітых дошак.

 

Гарадзенскі спартовец Андрэй Мармыш стаў чэмпіёнам па ката. Асобных словаў варты гарадзенскі спартовец Аляксей Філатаў, які ў зацятым баі вызначыўся пераможцам, але пасля суддзі пераглядзелі вынікі, і Аляксею давялося другі раз выйсці на татамі з тым жа супернікам. Але ў другім баі суддзі вынеслі рашэнне не на яго карысць, што, вядома, сумна для зборнай вобласці.

>

Яўген Касачук, які з’яўляецца адначасова галоўным суддзёй спаборніцтваў, адзначыў, што заўваг у ходзе правядзення чэпіяната не было і спаборніцтвы праходзілі паспяхова і роўна.

 

Былі негатыўныя моманты па судзействе, што, на яго погляд, з’яўляецца недапрацоўкай трэнераў на месцах. Каб падвышаць кваліфікацыю суддзяў, неабходна выязджаць за мяжу, удзельнічаць у семінарах.

 

Асноўнай мэтай правядзення першынства Гродзенскай вобласці быў адбор дзяцей на міжнародныя спаборніцтвы, якія адбудуцца ў Маскве 10-11 снежня.

 

– Гэта неафіцыйнае першынства свету сярод дзяцей да 18 гадоў, – адзначыў Яўген Касачук. – Афіцыйна гэта адкрытае першынства Расійскай Федэрацыі, дзе збярэцца форум з 20 краін-удзельніц і каля 1000 спартоўцаў. Беларусь будзе прадстаўляць каманда з 20-25 чалавек.

Старшыня распавёў, што кёкушын каратэ – гэта сістэма фізічнага і псіхалагічнага выхавання. У адрозненні ад іншых поўнакантактных відаў адзінаборстваў у ім няма ўдараў рукамі ў твар, што мінімалізуе траўматызм. Заняткі па каратэ развіваюць і маральна-валявую падрыхтоўку, аказваюць плённы ўплыў на псіхіку, на ўраўнаважанасць, прымушае чалавека праяўляць цярпенне.

 

– Я за тое, каб каратэ займаліся і мужчыны, і жанчыны, і дзеці, і дарослыя. Не трэба сароміцца сваіх недахопаў, у кожнага з нас яны ёсць, але каратэ – гэта магчымасць перамогі над сваімі недахопамі і слабасцямі. Таму не трэба баяцца прыходзіць у зал.

 

Канечне, будуць узнікаць пэўныя цяжкасці на шляху не толькі заняткаў па каратэ, але і ўвогулле па жыцці. Чалавек народжаны для таго, каб змагацца. Без барацьбы вы нічога не зможаце дасягнуць у жыцці.

 

Адзін са шляхоў – гэта занятак кёкушын каратэ.