Бібліятэка вярнулася дамоў…
З вітальнымі словамі звярнуліся да прысутных прадстаўнікі афіцыйных структур і ўсхваляваная загадчыца філіялам Алена Пятроўна Кірыенка.
– Пакуль рамантавалася бібліятэка, – распавяла Алена Пятроўна «Твайму Стылю», – мы працягвалі працаваць: навучэнцы Гродна не былі пазбаўленыя магчымасці карыстацца літаратурай.
Увесь мінулы год (а менавіта столькі бібліятэка знаходзілася на рамонце) філіял функцыянаваў у Доме афіцэраў. Больш за 8 тысяч навучэнцаў і студэнтаў з’яўляюцца сталымі наведвальнікамі бібліятэкі, для іх вяртанне «дамоў» стане не толькі прыемным, але і камфортным. Акрамя ўласна рамонтных прац, усталявана сучаснае асвятленне і рэгулятары тэмпературы – што неабходна і кнігам, і дзецям.
alt=”3″ >
Л.Леонт
Фота Я.Лялевіча