Як актывісты помнік перайменавалі…

| Без катэгорыі

Дарэчы, само паўстанне цяжка назваць ўзброеным. Але дзесяць тысячаў мужных людзей – увасабленне самаахвярнасці і нацыянальнага духу беларусаў.

 

Хвалю паўстання ў Гродна перахапіў атрад пад кіраўніцтвам Булак-Булаховіча, помнік якому, як і вуліца імя Быкава, у Гродна адсутнічае.

 

Знешне Булак-Булаховіч нагадваў Чапаева, помнік якому знаходзіцца на вуліцы Васілька каля СШ № 8.

 

Гэтым і скарысталіся актывісты Гродзенскай суполкі Маладога Фронту і помнік… перайменавалі.

 

Па словах удзельнікаў акцыі, пакуль пасады займаюць людзі, якія абыякавыя да Беларусі і беларускасці, басперспектыўнымі будуць і прапановы ставіць помнікі нацыянальным героям і называць вуліцы імёнамі сусветна вядомых асобаў.

 

Як і ў савецкім часе, галоўная плошча – Савецкая, а самы вялікі помнік па-ранейшаму ўказвае на светлы шлях, які быццам бы знаходзіцца непасрэдна перад вокнамі гарвыканкама.

 

У час, калі краіна стаіць перад чарговым выбарам, вельмі важна ўзгадаць аб тым, што здолелі зрабіць дзесяць тысячаў амаль не ўзброеных людзей. І гэта выбітная нагода для тых, хто з тыповым беларускім песімізмам сцвярджае, што нічога ўжо не змяніць.

 

На здымку: Гусары БНР перад будынкам вайсковай камендатуры Горадні ў 1919 г.