Дзень разумных… яйкаў

|

Сёння – дзень вясновага раўнадзенства. Ноч пайдзе на змяншэнне і наступіць сапраўдная вясна. Адзначаецца сёння і сусветны дзень астралогіі. А вось у Кітаі – краіне, якая стала вельмі папулярнай у вызначаных беларускіх колах, 20 сакавіка завуць святам… «разумных яйкаў».


Аказваецца, у гэты дзень курынае яйка з лёгкасцю можна паставіць у вертыкальнае становішча. Кітайцы тлумачаць феномен тым, што ў перыяд раўнадзенства вектары паскарэння Зямлі вакол сваёй восі і вакол Сонца ўраўнаважваюць адзін аднаго, ствараючы ідэальны баланс для вертыкальнай пастаноўкі яйка.

Лягчэй гэта зрабиць атрымоўваецца з яйкам 3-4-х дзённай даўнасці, але перш варта яго раскруціць вакол уласнай восі. Личыцца, што той, у каго гэты фокус атрымаецца, да канца года будзе ўдачлівы. Спяшаецеся злавіць свой шанец за хвост!

Л.Леонт паводле доўгіх блуканняў па Інтэрнэце