Праз 5 гадоў – заробак у тысячу даляраў

|

Такія абяцанні даў сёння Аляксандр Лукашэнка дэлегатам Усебеларускага Народнага сходу, які пачаў працаваць у Мінску. Да сярэдзіны гэтага дзесяцігоддзя беларусы па ўзроўні жыцця павінны наблізіцца да цяперашніх сярэдняеўрапейскіх паказчыкаў.


Аляксандр Лукашэнка паабяцаў таксама спрашчэнне ўмоваў для вядзенне бізнесу ў краіне, вырашэнне “жыллёвага пытання”.

 

Адной са стратэгічных задач для Беларусі застаецца пабудова АЭС.

 

У знешняй палітыцы Беларусь не збіраецца выбіраць “паміж Еўрасаюзам і Расіяй”.

>

Дэлегаты Усебеларускага Народнага сходу

 

Удзел у сходзе бяруць фактычна прызначаныя ўладай дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Прадстаўнікі апазіцыі вінавацяць Лукашэнку ў тым, што Усебеларускі Народны сход, фінансуемы з дзяржаўнага бюджэту, з’яўляецца трыбунай для агітацыі за дзейснага прэзідэнта, у той час як іншыя кандыдаты падобнай магчымасці пазбаўленыя.

 

Фота: БЕЛТА