Фартэпіянны конкурс імя Шапэна ў Гродна

|

Святочнае святкаванне юбілею знакамітага польскага кампазітара пачнецца 10 снежня ў дзяржаўным музычным каледжы фартэпіянным конкурсам. “Польска Мацеж школьна” пры падтрымцы аддзелу культуры аблвыканкама і польскага консульства ладзіць музычны конкурс імя Ф. Шапэна ўжо пятым разам, пачынаючы з 1999 году, у 150-ю гадавіну з дня смерці кампазітара, раз на тры гады. Сёлетні конкурс ладзіцца праз два гады – з нагоды юбілею Шапэна.

 

Лічым гэты конкурс унікальнай магчымасцю прапагандаваць польскую культуру, – кажа Тэрэза Крышонь з “Польскай Мацежы Школьнай”.

 

Сёлета ў музычным конкурсе будзе ўдзельнічаць 29 канкурсантаў. Конкурс адкрыты для моладзі ва ўзросце да 20 гадоў. Пераможцы конкурсу атрымліваюць грашовыя прызы і дыпломы.

 

Па-за конкурсам будуць арганізаваныя выступы народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава, гродзенскага піяніста Аляксея Пятрова, лаўрэата міжнародных конкурсаў Польшчы і Расіі.

 

Урачыстае закрыццё конкурсу і канцэрт яго лаўрэатаў ладзіцца 13 снежня ў Гродзенскім музычным каледжы.

alt=”Шапэн” sub=”Плакаты з гэткім асучасненым Шапэнам вісяць у Польшчы” >

Здымак з www.polishamericancenter.org