Пракуратура “перавяла стрэлкі” у справе Румлёўскага парку
У сваім звароце да пракурора Гарадзенскай вобласці сябры грамадскага аб’яднання “Экадом” прасілі разабрацца з незаконным, на іх думку, знішчэннем расліннасці ў парку, які мае статус помніка прыроды.
Эколагі прасілі таксама пракурора даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў гарадской інспецыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія, на іх думку, бяздзейнічалі, замест таго, каб спыніць варварскае “добраўпарадкаванне” Румлёўскага парку.
Як вынікае з адказу, атрыманага “Экадомам” ад намесніка пракурора Гарадзенскай вобл. сп-ні Рахман, скарга эколагаў перанакіравана ў гарадзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
>
Нагадаем, што працы па пабудове асфальтаваных дарог у парку былі спыненыя толькі пасля прыезда ў Гродна намесніка міністра прыродных рэсурсаў Беларусі Анатоля Ліса.
Чыноўнік прызнаў, што былі здзейсненыя парушэнні ў час прац у парку і разбірацца з гэтым будзе адмысловая камісія.
Фота Вітаўта Парфёненкі