“Паганства” ад Андрэя Лянкевіча

|

Фотаальбом “Паганства” выйшаў у свет на беларускай і англійскай мовах.

 

У прадмове да выдання гаворыцца:

– Паганства перажыло ўсе сацыяльна-палітычныя рэжымы і захавала галоўнае: асаблівую увагу да прыроды і яе шанаванне. Усякі банальны на першы погляд аб’ект, як камень, дрэва, расліна, вянок ці дарога, аказваецца надзеленым сімвалічным значэннем і адушаўляецца: прыносіць удачу, аблягчае пераход у тагасветнае жыццё, вылечвае ад хваробаў, аберагае ад ліха, дае прыгажосць, сурочыць, прадказвае будучыню.

>

У час падарожжа па беларускіх вёсках Андрэй Лянкевіч збіраў сведчанні аб слядах паганскай культуры. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр’я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы. Прадстаўлена таксама цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёл і аб’ектаў.

– Гэта не проста набор слоў альбо мелодыі, якія трэба спяваць, гэта нейкая ўнутраная энергія, яна шмат што значыць – кажа Андрэй у інтэрв’ю карэспандэнту “Твайго стылю”. І дадае:

 

-Гэтая кніга застанецца для мяне маёй першай кнігай, першай працай , пасля якой мне спатрэбўся сапраўдны адпачынак 🙂

 

Замовіць альбо паглядзець кнігу можна у наступных кнігарнях:
Даведка ТС:
 

Андрэй Лянкевіч. Беларускі фатограф. Нарадзіўся ў 1981 г. у Гродне. Выкладае курс па фотажурналістыцы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, беларускім універсітэце ў Вільнюсе (Літва).

 

З 2005 году супрацоўнічае з «European Press Photo Agency» (EPA), у 2007 далучыўся да «Anzenberger agency».

 

У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў з незалежнай беларускай газетай «Наша Ніва». Ягоныя працы тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «GEO Lino», «International Herald Tribune».

 

Працы Андрэя Лянкевіча выстаўляліся на больш як 30 выставах у Еўропе і ЗША.