Гродна пазбаўляецца сваёй драўлянай спадчыны
Яшчэ 30 год таму гарадзенскія ўлады забаранілі прапіску ў гэтым будынку новых жыхароў, паколькі дом планавалася зносіць.
Двухпавярховы драўляны дом быў збудаваны ў пачатку ХХ-га ст. Па словах гарадзенскага знаўцы архітэктурнай даўніны Андрэя Чарнякевіча, асаблівай архітэктурнай каштоўнасці ён не мае, аднак такога кшталту будынкі доўгі час з’яўляліся часткай непаўторнай гарадской забудовы.
>
Рэстаўрацыя і аднаўленне такіх будынкаў, па словах эксперта, каштуе вельмі вялікіх грошай. Для ўладаў значна выгодней знесці такія дамы ды збудаваць на іх месцы новыя будынкі. Паколькі гаворка ідзе пра цэнтр горада – укладанні ў перасяленне жыльцоў і будаўніцтва новых аб’ектаў хутка акупяцца.
Калі дом на вул. Дзяржынскага толькі рыхтуюць да зносу, то драўляны двухпавярховы дом па вул. Будзёнага, 48 (побач з польскім консульствам) ужо амаль разабралі.
Жыхароў адсюль павысялялі некалькі год таму.
Адным з нямногіх ацалелых драўляных дамоў у цэнтры Гродна застаецца будынак музею Максіма Багдановіча.
Фота Ланы Руднік і Асі Тарноўскай