У Гродне пачынаецца сезон святочных кірмашоў
У Гродне, гарадах і мястэчках вобласці пройдзе 87 кірмашоў, больш за 740 выставаў-продажаў, 590 распроджаў прадукцыі са зніжкамі, 310 выставаў-продажаў кулінарных і кандытарскіх вырабаў, 424 рэкламных мерапрыемства з продажам прадукцыі.
Кірмашы пройдуць на адкрытых пляцоўках, выставы-продажы – у крамах, гандлёвых цэнтрах, дамах культуры.
Па словах спецыялістаў упраўлення гандлю, у вобласці фармуюцца запасы шампанскіх він, мясных прадуктаў, сыроў, кандытарскіх вырабаў, а таксама елачных упрыгожванняў і сувеніраў.
Ужо напрыканцы наступнга тыдня ў горадзе адкрыецца 18 елачных кірмашоў. У вобласці для продажу елак рыхтуецца 151 пляцоўка.
Паводле http://belta.by