Зала на сустрэчы з Саннікавым у Гродна была перапоўненая
Учора Андрэй Саннікаў у межах паўтарагадзіннага выступу узняў пытанні неабходных палітычных рэформаў. На сустрэчу з гродзенцамі кандыдат прыехаў з палітыкам Станіславам Шушкевічам, эканамістам Леанідам Злотнікавым і першым міністрам абароны Беларусі Паўлам Казлоўскім.
Выбарцаў цікавілі такія пытанні, як гістарычныя сімвалы і беларуская мова. Таксама не заставалася па–за ўвагай пытанне, якое датычыцца фальсіфікацыі выбараў.
Не паспеўшы адказаць на ўсе пытанні гродзенцаў, кандыдат у прэзідэнты працягнуў размову ў фае абласной філармоніі.
alt=”Андрэй Саннікаў” >
Здымкі Марыны Садлуцкай