Рэканструкцыя Гродна адбудзецца з грамадскім абмеркаваннем
Поўны знос “Новага Свету” не планаваўся, распрацавана адна эскізная прапрацоўка-рэкамендацыя Інстытуту “Гроднаграмадзянпраект”, гаворыць начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкаму Уладзімір Холапаў.
– Такого подходу, что вось зараз мы ад вуліцы да вуліцы – ад 17 Верасня да Астроўскага, знясем ўсё – няма. Наадварот, з мэтай вызначыць, што там ёсць каштоўнага быў замоўлены эскіз забудовы гэтага квартала. Дадзены прапановы. Яны спачатку зрабілі добры аналіз, з фіксацыяй, і дадзены прапановы па забудове.
Па словах першага намесніка старшыні гродзенскага гарвыканкаму, каб прыйсці да кансенсусу з грамадскасцю, будзе наладжана грамадскае абмеркаванне і ў справе Румлёўскага Парку.
– Для таго, каб нам выпрацаваць нейкія агульныя рашэнні прынята рашэнне аб фармаванні творчага калектыва з прапановай усіх зацікаўленых бакоў. Аб’ект вельмі цікавы, як для турыстаў, для эколагаў, так і для жыхароў гораду.
Праблема ўсіх гэтых рэканструкцый заключаецца не толькі ў пытаннях захавання гістарычнай спадчыны і экалогіі, але і адсутнасці сродкаў і сур’ёзных інвестараў.
Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя
На здымку: вул. Міцкевіча – адзін з маляўнічых куточкаў гарадзенскага Новага свету.
Фота: zniata.by