Навучэнцы “Універсітэту Залатога Веку” ідуць на канікулы

|

За два месяцы навучання слухачы знаёміліся паміж сабой, дыскутавалі пра стэрэатыпы ў дачыненні да сталых людзей, і спосабы іх пераадольвання, размаўлялі пра прафілактыку і лячэнне суставаў, рыхтавалі пытанні да юрыста, займаліся ў гуртках па спецыялізацыях.

 

Сталыя гарадзенцы актыўна вывучаюць польскую і ангельскую мовы, авалодваюць кампутарам і майстэрствам фотаздымак, знаёмяцца з гісторыяй роднага горада, малююць у “Акадэміі мастацтваў Залатога Веку”, вучаць ролі ў тэатральным гуртку, дбаюць пра сваё цела на занятках ёгай

, спяваюць на “Беларускіх Вячорках”, рыхтуюць касцюмы да каляднай вечарыны.

 

Хутка ў слухачоў УЗВ – заслужаныя калядныя канікулы.

 

Такога кшталту праца стала магчымай дзякуючы самаахвярнай працы дабраахвотнікаў, якія вядуць заняткі, дапамагаюць знаходзіць памяшканні для іх.

 

Другі “акадэмічны” год у гарадзенскім УЗВ будзе доўжыцца да пачатку траўня і завершыцца святочнай інтэграцыйнай імпрэзай.

 

Фота: Ася Тарноўска, Кастусь Жынь