Аперацыя на сэрцы ў прамым эфіры
У Гродна завіталі спецыялісты з Польшчы, Расіі, Літвы, Францыі, Польшчы, Турцыі, а таксама іншых гарадоў Беларусі.
Аперацыі на клапанным апараце, па аортакаранарным шунціраванні, якія праводзяцца сёння ў абласным клінічным шпіталі, транслююцца ў прамым эфіры для ўдзельнікаў кардыялагічнай канферэнцыі.
Першы ў Гродне такога кшталту міжнародны форум кардыёхірургаў праходзіць 16-17 снежня.
Захворванні сэрца і сасудаў з’яўляюцца адной з галоўных прычын смяротнасці ў Беларусі – на іх долю прыпадае амаль 54%.
Згодна з прынятай у краіне праграмай “Кардыялогія”, у кожным абласным цэнтры ў год павінна праводзіцца да тысячы аперацыяў на сэрцы.
У Гродне аперацыі на адкрытым сэрцы праводзяцца з 2008 г.