Такіх мадэльных калекцый вы не бачылі (Абноўлена)

|

Арыгінальныя фрызуры, упрыгожванні, роспіс па целе і макіяж, цікавыя канцэртныя нумары – усё гэта было прадстаўлена на дабрачынным канцэрце, дзе ў якасці “мадэляў” будуць студэнты-валанцёры, а ў якасці аўтараў прадстаўленых мадэльных калекцый – дзеці з абмежаванымі фізічнымі і псіхічнымі магчымасцямі.

Дзевяць выхаванцаў грамадскага аб’яднання “Гродзенскі Дзіцячы хоспіс” і Цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці “Спектр” рыхтаваліся да гэтага паказу на працягу амаль чатырох месяцаў.

Як паведаміла “Твайму стылю” кіраўніца аб’яднання Вольга Шульга, удзел у праекце бралі таксама каля 25 студэнтаў-валанцёраў з гарадзенскага ўніверсітэту.

Менавіта яны праводзілі розныя гурткі для дзяцей, шылі касцюмы, навучалі майстэрству дэфіле, былі “мадэлямі”.

>

Аўтары лепшых “вобразаў” атрымалі падарункі. На іх набыццё выкарыстаныя сродкі, ахвяраваныя рознымі спонсарамі ды звычайнымі грамадзянамі.

 

 

 

 

Фотарэпартаж Асі Тарноўскай