Выключы святло на гадзіну – прагаласуй за прыроду

|

Выключыўшы святло на адну гадзіну, людзі, кампаніі і ўрады гарадоў прадэманструюць сваю заклапочанасць праблемай глабальнай змены клімату і прагаласуюць за значнае паніжэнне выкідаў парніковых газаў і за падпісанне «правільнага» пост-Кіётскага пратаколу ў Капенгагене ў снежні 2009 г.

«Гадзіна Землі» была ўпершыню праведзена ў Сіднэі (Аўстралія) у 2007 годзе. Тады выключылі святло каля двух мільёнаў жыхароў. Ужо праз год гэта перарасло ў падзею сусветнага маштабу і прыцягнула каля 100 мільёнаў удзельнікаў у 35 краінах. Самыя знакамітыя і папулярныя канструкцыі, такія як мост Залатыя Вароты ў Сан-Францыска, рымскі Калізей і знакамітая рэклама Кока-Колы на Таймс-сквер у Нью-Ёрку – усе стаялі без падсвятлення.

28 марта на гадзіну згаснуць агні ў такіх будынках, як самы высокі гатэль у свеце (Бурж Дубай), самыя высокія вежы – Сі-Эн Тауэр у Таронта і Скай Тауэр (Оклэнд). Святло выключыць кароль Швецыі Карл XVI Густаў у сваіх замках і прэзідэнт Італіі – у рэзідэнцыі ў Рыме Джорджа Напалітана.

Л.Леонт па инф. сайта Міністэрства адукацыі

Фото khartsizsk.com