Дзяржаўтаінспекцыя запрашае на прафілактычную акцыю

«Успомні пра будучыню!» – гэта першы этап акцыі «У рытме бяспечнага руху», якая пройдзе ў выглядзе канцэртнага тура па найбольш буйных гарадах Гродзенскай вобласці.

 

Арганізатары абяцаюць цікавыя конкурсы і віктарыны на веданне правілаў дарожнага руху, а таксама канцэрт з удзелам Георгія Калдуна, гурта “Тяни-Толкай”, гумарыстычнага тэатру “Кан-Кан”, танцавальнай групы Брэйк Дэнс Шоў “Мэд Кепс”.

 

Весяліць публіку будзе таксама танцуючы рэгуліроўшчык, DJ “Mel” і эксперыментальны тэатр “Этэрэ” з праграмай.

 

Як павядоміла Інга Карасевіч, інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ г. Гродна, сродкі, заробленыя ў час канцэрту, пойдуць на закупку навагодніх падарункаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў.