Гродна рыхтуецца да Міжнароднага фестывалю царкоўных спеваў
Акрамя шматлікіх беларускіх удзельнікаў, сваё майстэрства прадэманструюць хоры з Польшчы, Украіны, Расіі, Сербіі, Літвы, Латвіі і Румыніі.
Адкрыццё другога тура “Каложскага дабравеста” адбудзецца 16 лютага ў драмтэатры.
17,18 лютага можна трапіць на праслухоўванні ў гарадскім Доме культуры, а 19 адбудзецца вялікі гала-канцэрт.