Затрыманы гродзенец, якога падазраюць у педафіліі
Гэта бачыла яшчэ адно дзіця — хлопчык шасці гадоў. Бацькі абодвух дзяцей у міліцыю не звярнуліся.
Сілавікі даведаліся пра здарэнне дзякуючы неабыякавым жыхарам шматпавярхоўкі. Па доме хадзілі чуткі аб растленні дзяўчынкі.
Пры праверцы факт пацвердзіўся. Да таго ж, выявілася, што суседа напярэдадні затрымалі міліцыянты, калі той побач з дзіцячым садком… агаляў палавыя органы.
Па словах старэйшага следчага пракуратуры Кастрычніцкага раёна Гродна Іллі Малевіча, у дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па арт.167 КК РБ «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».
Высветлілася, што ў падазраванага ёсць сям’я і дзеці-падлеткі, піша “Наша Ніва” са спасылкай на “Вечерний Гродно”.
Фота Радыё Свабода