200 еўра на сувенір

|

18-гадовы хлопец дзесьці раздабыў сувенірную купюру “200 еўра”.

Адрозніць яе ад сапраўднай не складана, тым ня меньш, хлопец вырашыў рызыкнуць.

Ён моцна пакамечыў банкноту і, паспадзяваўшыся, што ў такім выглядзе яна больш нагадвае сапраўдную, накіраваўся ў абменнік.

Касір адразу вызначыў фальшыўку.

Цяпер супраць хлопца распачатая крымінальная справа па арт.14 ч.1. арт.209 КК РБ “Спроба махлярства”.

 

Паводле http://uvd.grodno.by/