Ідуць Каляды і людзі рады

|

Слухачы пачуюць традыцыйныя калядныя спевы на беларускай, лацінскай, польскай, нямецкай мовах.

 

Ініцыятарка і арганізатарка канцэрту, нязменная кіраўнічка хору “Бацькаўшчына” сп. Вера Кунцэвіч лічыць, што “такія канцэрты абуджаюць свядомасць шанаваць і множыць сваю спадчыну,  даюць асалоду для душы і сэрца ў гэтыя шчодрыя вечары”.

 

Імпрэза пачнецца ў Лютэранскай кірсе св. Іаана (на скрыжаванні вуліц 1-га Мая і Акадэмічнай) а 18-й гадзіне.

 

На здымку: спявае хор “Бацькаўшчына”.

 

Фота Юры Гуменюка