Гродзенскія настаўнікі сярод лепшых

|

Сярод пераможцаў у намінацыі “Лепшы ўрок у пачатковай школе” –  настаўніца пачатковых класаў ДУА “Радунская агульнаадукацыйная пачатковая школа”  Марыя Якубаўна Баркоўская з урокам  у 2 класе на тэму “Вада ў прыродзе, яе ўласцівасці і значэнне. Ахова вады” (дысцыпліна “Чалавек і свет”); настаўніца пачатковых класаў ДУА “Іўеўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (г.Іўе Гродзенскай вобласці)  Таццяна Сяргееўна Грышкевіч з урокам у 4 класе на тэму “Правописание местоимений. Местоимение “вы” (дысцыпліна “Руская мова”).

 

 У намінацыі “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку” адной з пяці пераможцаў стала Святлана Станіславаўна Жэгждрын – настаўніца гісторыі ДУА “Радунская гімназія” з урокам  у 8 класе на тэму “Палітычнае становішча ВКЛ у апошняй трэці XVI — пач. XVII ст.” (дысцыпліна “Гісторыя Беларусі”).

 

Наталля Мікалаеўна Кулік, настаўніца абслуговай працы ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 3 Шчучына” (г.Шчучын Гродзенскай вобласці) перамагла ў намінацыі “Лепшы ўрок па прадмеце агульнаэстэтычнага і развіццёвага напрамку” з урокам у 6 класе на тэму “Крупы, іх віды”.

 

Кожны пераможца атрымаў сувеніры ад “Настаўніцкай газеты”, дыпломы і грашовыя прызы. Пазнаёміцца з лепшымі метадычнымі распрацоўкамі ўрокаў у бліжэйшы можна будзе на старонках “Настаўніцкай газеты”.

 

У гэтым годзе педагогі даслалі больш за тысячу ўрокаў, з якіх да ўдзелу ў конкурсе былі дапушчаны 976.

Спаборніцтва ішло ў чатырох намінацыях:

– “Лепшы ўрок у пачатковай школе” — 268 работ;
– “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку” — 394 работы;
– “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку” — 250 работ;
– “Лепшы ўрок па прадмеце агульнаэстэтычнага і развіццёвага напрамку” — 64 работы.