Музей гісторыі рэлігіі адкрыў экспазіцыю

|

У экспазіцыі прадстаўленыя рэліквіі, некаторым з якіх больш за 500 гадоў.

Дзякуючы ім наведнікі музея даведаюцца пра гісторыю праваслаўя, каталіцызма, іудаізма, іслама на Беларусі, пазнаёмяцца з дахрысціянскімі вераваннямі беларусаў, савецкай эпохай ваяўнічага атэізму, а таксама з рэлігійнымі накірункамі сучаснай Беларусі.

Сярод іншага, у залах музея можна будзе ўбачыць унікальныя кніжныя выданні: надрукаваны ў 1586 годзе Венецыянскі імшал і выдадзенае ў 1644 годзе Віленскай брацкай друкарняй Евангелле.

У экспазіцыю ўвойдзе і знакамітая ікона “Святое сямейства”, напісаная ў 30-ых гадах 16 стагоддзя гродзенскім дамініканскім манахам Гілярыем Хаецкім.

Наступныя чатыры залы экспазіцыі Музея гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрыюцца праз год.

 

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com