Бактэрыі ў салатах, якія прадаваліся ў супермаркеце “Алмі”

|

Выпуск і продаж салатаў і хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у “Алмі” быў прыпынены яшчэ перад Новым годам.

 

Праверка выявіла тады цэлы шэраг парушэнняў гігіенічных патрабаванняў.

 

У прыватнасці, былі выяўленыя 26 кг. пратэрмінаваных мясных прадуктаў, 44 кг. салатаў і 88 кг. мясных паўфабрыкатаў без маркіроўкі аб даце прыгатавання і тэрмінах годнасці прадукцыі.

 

Калі пекары ў хуткім часе атрымалі дазвол на аднаўленне вытворчасці, то выраб салатаў пасля праверкі іх якасці ў лабараторыі па-ранейшаму пад забаронай.

 

Летась санітарныя службы на Гарадзеншчыне забракавалі амаль 35 тон прадукцыі – гародніны, напіткаў, мяса, рыбы, кандытарскіх і іншых вырабаў.

 

Фота: Гродзенская праўда