Падпісана дамова пра супрацоўніцтва паміж медыкамі з Гродна і Беластока

|

Падпісаная дамова дазволіць пашырыць правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, арганізацыю друхбаковых семінарў і канферэнцый, магчымасці для абменаў студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыю спартыўных спаборніцтваў.

 

У пачатку года Вышэйшая Школа касметалогіі і аховы здароўя выказала гатоўнасць таксама прыняць у сябе на вучобу беларускіх студэнтаў, якія могуць быць рэпрэсаваныя беларускімі ўладамі за ўдзел у акцыі 19 снежня.

 

У прыватнасці, Школа гатова прыняць студэнтаў для вучобы на кірунках фізіялогія, касметалогія, акушэрства, медычная дапамога ў надзвычайных сітуацыях.

 

На здымку: Рэктары навучальных установаў пасля падпісання дамовы 11 студзеня ў Беластоку. Злева – рэктар гарадзенскага медычнага ўніверсітэту Віктар Сняжыцкі.

 

Фота: http://www.wskioz.edu.pl