Генеральны пракурор прапануе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у валакіце чыноўнікаў

|

З гэтым пракуроры сутыкнуліся, калі прааналізавалі ў канцы мінулага года па даручэнні прэзідэнта працу органаў мясцовай улады са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, і прыйшлі да высновы пра наяўнасць сістэмных недахопаў у гэтай сферы праваадносін.

 

Як паведамілі ў Генпракуратуры, у 2010 годзе колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што паступілі ў органы пракуратуры, узрасла амаль на 4% і склала больш як 86 тысяч.

 

Павелічэнне колькасці гэтых зваротаў адбылося ў асноўным за кошт скаргаў, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў пракуратуры, і ў многім звязана з неэфектыўнай дзейнасцю мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па вырашэнні праблемных пытанняў, якія адносяцца да іх кампентэнцыі і закранаюць правы  і інтарэсы грамадзян.

 

Прыкладаў ігнаравання законных патрабаванняў грамадзян на месцах шмат, і яны распаўсюджаныя ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, найперш у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працы, аховы здароўя.

 

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН