Коштам дазволілі расці хутчэй
Згодна з пастановай беларускага ўрада рост коштаў можа павялічыцца на 0,2% у месяц у параўнанні з раней дазволенымі тэмпамі. У Міністэрстве эканомікі РБ адзначаюць, што адпускныя цэны на мяса, малако, кефір, смятану, тварог, хлеб і хлебабулачныя вырабы будуць змяняцца не больш чым на 0,7% у месяц, замест раней прынятага 0,5%.
Пастанова Міністэрства эканомікі Беларусі ад 29 снежня 2010 года № 191 “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2008 года № 114″ Аб цэнах на сацыяльна значныя харчовыя тавары” прадугледжвае магчымасць эканамічнага абгрунтавання змяненняў цэн на гэтую групу тавараў у межах усталяваных параметраў інфляцыі. Афіцыйна дакумент уступіў у сілу з 15 студзеня 2011 года.
Фота з http://mezh.info