Салідарнасць з мовай па-мастоўску

|

Сёння ў Мастах у памяшканні раённага цэнтра выхаваўчай работы пісалі агульнанацыянальную дыктоўку. Удзельнічала ў акцыі салідарнасці з мовай 16 чалавек.


Тэкст “Старая казка Палесся” Юрыя Лабынцава дыктавала супрацоўніца школьнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Таксама на дыктоўцы прысутнічаў старшыня раённага аддзела адукацыі Валянцін Ціхановіч. Ён жа прапанаваў тэкст для напісання дыктоўкі. Арганізатары, мастоўскія ўдзельнікі “Руху “За Свабоду”, на дыктоўку чакалі школьнікаў, аднак навучэнцам паставілі кіналекторый, прысутнічаць на якім абавязалі ўсіх.

Здымак аўтара