Гродзенскія выратавальнікі падвялі вынікі года

|

Пра вынікі працы выратавальнікаў за мінулы год на ўчарашняй прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Пётр Коржык.

Летась на тэрыторыі вобласці была ліквідавана 1101 надзвычайная сітуацыя.

З іх 1100 пажараў, і толькі аднойчы, пасля моцных дажджоў і ветру 21 ліпеня 2010 года, выратавальнікі ліквідавалі наступствы падтаплення.

Больш за 83% пажараў адбылося ў жылым сектары: каля 45% –  з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, столькі ж – з-за няправільнай эксплуатацыі пячэй і электраабсталявання.

 

Матэрыяльная шкода ад леташніх надзвычайных сітуацый склала 4 мільярды. За год агонь знішчыў у вобласці 92 будынкі, 638 пашкодзіў.

Затое 1090 будынка і 101 адзінку тэхнікі  дзякуючы супрацоўнікам Гродзенскага ўпраўлення МНС удалося выратаваць.

У межах прафілактычнай працы супрацоўнікі МНС усталявалі 7760 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Дзякуючы гэтаму ў мінулым годзе ўдалося выратаваць 15 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей.